Información general
Contactos, Стародворецкий ясли-сад - базовая школа
Características, Стародворецкий ясли-сад - базовая школа
Estado
Escuela primaria
Prejardín de infantes
Guardería
Fotos de los usuarios, Стародворецкий ясли-сад - базовая школа
Fotos 0 subidas
Información general, Стародворецкий ясли-сад - базовая школа
Задачы:
Павышаць якасць адукацыі праз:
- далейшую сістэмную работу са здольнымі вучнямі;
- індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю ў навучанні з улікам магчымасцей і здольнасцей навучэнцаў;
-арганізацыю вучэбнай дзейнасці вучняў у камунікатыўнай калектыўна-размеркавальнай форме ў адпаведнасці з іх адукацыйнымі запытамі;
-удасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці і эфектыўнасць рэалізацыі функцый 10-бальная сістэма ацэньвання;
-далейшае развіццё даследчай дзейнасці навучэнцаў.
Павышаць узровень выхаванасці праз:
- далейшую работу па фарміраванні ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, у традыцыях павагі да культурнай разнастайнасці свету праз экскурсіі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, удзел у акцыях; фарміраванне ў вучняў інфармацыйнай культуры;
- далейшую прафілактычную работу супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, прафілактыку ўсіх відаў залежнажнасцей ва ўзаемадзеянні ўстановы, сям’і і соцыума;
- стварэнне ўмоў для развіцця дзіцячых і моладзевых ініцыятыў, праектнай дзейнасці ў арганізацыі работы ГА “БРСМ” і “БРПА”;
- праз удасканаленне сістэмы аказання сацыяльна-псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам і іх бацькам.
Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:
- сістэмны кантроль за выкананнем правіл бяспечных паводзін, забеспячэннем санітарна-гігіенічнага рэжыму, папярэджванне траўматызму;
- арганізацыю бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;
- удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы, далейшае выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, навыкаў самадысцыпліны;
- актывізацыю работы рэсурснага цэнтра “Школа здароўя”.
Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаўпраз:
- кіраўніцтва абагульненнем і прапагандай эфектыўнага вопыту работы, у тым ліку і па выніках работы па самаадукацыі;
- фарміраванне ўмення праектаваць вучэбныя заняткі ў камунікатыўнай калектыўна-размеркавальнай форме;
- далейшую работу па матывацыі педагогаў на павышэнне кваліфікацыйных катэгорый.
Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:
- прыцягненне дадатковых сродкаў з крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- навядзенне парадку на зямлі і комплекснае добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Reseñas, Стародворецкий ясли-сад - базовая школа
Reseñas 0 totales